Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучэнне дзяцей да роднай мовы на музычных занятках

Дата: 22 апреля 2020 в 18:38, Обновлено 16 ноября в 06:41

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

   Напрактыцыўдашкольнымвыхаванніўдзяляеццаўваганацыянальнамуфальклору, тамуштобеларускінародмаебагатуюфальклорнуюспадчыну, створануюспецыяльнадлядзяцей.

     Вельмідобрападыходзіцьмузычны фальклор, якіпасваёйпрыродзепранізаныэлементамінароднагатэатра, гульнямі, пантамімай.

     Падбіраючыдляпрацыздзецьмінайбольшэфектыўныяформы, метадыісродкі, трэбаўлічваць, штопрацэсфарміраваннянацыянальнайсамасвядомасцідоўгііскладаны, іпачынацьяготрэбапершзаўсезазнаямленнязроднымкраем, непасрэднаўключваючысродківуснайнароднайтворчасці.
 

                            Малыя фальклорныя жанры.

     Мініяцюрныя паэтычныя творы створаныя для дзяцей, яны маюць канкрэтны педагагічны кірунак, ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей.

     Забаўлянкі, пястушкі - прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

     Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна займаюцца, ў их лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яны выконваюць канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

     Калыханкі- першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

     У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

     Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах.

     Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

     Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць.
     Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз    мяжу брат  брата  не бачаць. (Вочы)

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.