АБ'ЯДНАННЕ ПА ІНТАРЭСАХ ПА ХАРЭАГРАФІІ
"ЛЯВОНІХА" - функцыянуе на платнай аснове
.
Кіраўнік - Качэля Надзея Уладзіміраўна
.
Графік працы дадатковай адукацыйнай паслугі
на 2024/2025 навучальны год
Дзень тыдня - аўторак,пятніца
Час- з 16.00 па 16.30
Месца правядзення - музычна- спартыўная зала
Мэта дадзенай адукацыйнай паслугі - развіццё асобы дзіцяці, яго музычна-рухальных здольнасцяў у працэсе далучэння да розных відаў харэаграфічнага мастацтва (народнага, класічнага, бальнага, сучаснага танцаў, рытмаплпстыкі)
Тое, што харэаграфія - мастацтва, любімае дзецьмі, гэта несумненна. Патрэба ў рухальнай актыўнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту настолькі вялікая і менавіта заняткі харэаграфіяй дапамагаюць творча рэалізаваць гэтую патрэбнасць. Разнастайнасць рухаў дазваляе развіваць не толькі пачуццё рытму, умацоўваць шкілет і мускулатуру, але і стымуляваць памяць, увага, мысленне і ўяўленне дзіцяці.
З дапамогай адукацыйнай паслугі звыш базавага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі «Харэаграфія» ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту развіваюцца музычна-рухальныя здольнасці ў працэсе далучэння да розных відаў харэаграфічнага мастацтва.
У праграму адукацыйнай паслугі ўключаны наступныя задачы:
- развіваць музычна - рухальныя здольнасці дзяцей;
- фарміраваць уменне перадаваць асаблівасці характару і музычна - рытмічнага малюнка пры выкананні беларускага танца;
-удасканальваць выканальніцкае майстэрства ў руху па адным і ў парах, стымуляваць праяўленне індывідуальнасці;
- выхоўваць музычны густ дзяцей;
- развіваць самастойнасць, арыгінальнасць у стварэнні рытмічных і танцавальных рухаў у вольных плясках, у прыдумванні танцаў розных персанажаў;
- садзейнічаць развіццю асобы.