Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інструкцыя для бацькоў

Дата: 13 июля 2018 в 22:09, Обновлено 22 апреля 2020 в 10:48

                                                           Інструкцыя для бацькоў
                                    Калі ў Вас дзіця з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця:
                                                                     куды звярнуцца?

                                                                 Паважаныя бацькі!
Калі вы хочаце пераканацца, ці добра працякае развіццё вашага дзіцяці, атрымаць добрую рэкамендацыю:

1. Звярніцеся да спецыялістаў: настаўніка-дэфектолага, педагога-псіхолага ўстановы, якую наведвае ваша дзіця за кансультацыяй. 

2. Звярніцеся ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 18 (будынак школы-інтэрната, 1 паверх).

3. Для абследавання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіяй карэкцыйнага цэнтра і атрымання рэкамендацый аб аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі неабходна:
а) папярэдне запісацца на камісію па тэлефоне: 5-17-53;
б) падрыхтаваць пакет дакументаў:
-выпіску з гісторыі развіцця дзіцяці (бланк выпіскі ёсць ва ўстановах адукацыі; запаўняецца лекарам ФАПа альбо ЦРБ);
-педагагічную характарыстыку з установы адукацыі, якую наведвае дзіця.
в) на абследаванні павінен прысутнічаць законны прадстаўнік дзіцяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.