На двары лета, час, які нясе ў сабе мноства мерапрыемстваў, звязаных з вадой: купанне, рыбалка і проста сямейнага адпачынку каля вадаёмаў. Як паказвае статыстыка ў гэты перыяд адбываецца найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў, звязаных з гібеллю людзей на вадаёмах. Прычым большасць з іх - гэта купанне ў стане алкагольнага ап'янення ў неабсталяваных для купання местах. У большай ступені падвергнуты небяспекі ў гэты перыяд дзеці. Звязана гэта з недастатковым кантролем з боку бацькоў за дзецьмі, пакіданнем іх ля вады без нагляду. Бацькам неабходна надаць увагу арганізацыі вольнага часу дзяцей. Неабходна пастаянна быць у курсе, дзе і з кім ваша дзіця. Купанне і гульні на вадзе, акрамя задавальнення нясуць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей. Ня спускайце вачэй з дзіцяці, калі ён знаходзіцца на вадзе, не адцягвайцеся - нават адна хвіліна можа павярнуцца непапраўнай трагедыяй. Дарослому, які прыглядае за купаннем дзяцей, неабходна самому ўмець плаваць, аказваць першую дапамогу, валодаць прыёмамі правядзення штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца, праяўляць асцярожнасць і выконваць усе патрабаванні бяспекі, знаходзячыся з дзецьмі на вадаёме. Дарослыя абавязаны не дапускаць:
- адзіночнае купанне дзяцей без нагляду;
- купанне ў незнаёмых і неабсталяваных месцах;
- катанне на непрыстасаваных для гэтага сродках, прадметах і іншыя парушэнні правілаў.
Паважаныя бацькі, памятайце, што Ваша дзіця не заўсёды можа правільна ацаніць сітуацыю, таму лепш, калі ён будзе выконваць даручэнні пад вашым пільным кантролем! Беражыце сваіх дзяцей