Вывучаем навакольны свет

Дата: 22 июня 2020 в 15:54
184 просмотра

Як разнастайны і дзіўны навакольны прыродны свет! Прырода ― найважнейшы сродак выхавання і развіцця дзяцей. Колькі адкрыццяў робіць дзіця, маючы зносіны з ёй! Непаўторна кожная жывая істота, убачаная малым! Дзецям вельмі падабаецца пазнаваць навакольны свет. Цікава разглядаць пад павелічальным шклом лісточкі, травінкі, насякомых, самім лавіць матылькоў і жукоў, назіраць за імі. Нашы дзеткі не толькі цікавяцца прыродай, але і ведаюць правілы паводзін у прыродзе, беражліва ставяцца да жывых істот, памятаючы галоўны дэвіз "Не нашкодзь".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.