Дзень трэцці- легкая атлетыка

Дата: 4 августа 2021 в 10:28, Обновлено 6 августа 2021 в 10:56
144 просмотра

Хлапчукі і дзяўчынкі вельмі любяць бегаць на пераганкі, спаборнічаць, хто вышэй скокне і хто далей кіне. Гэта самыя натуральныя рухомыя гульні для дзяцей любога ўзросту. Таму, самі таго не ведаючы, дзеці займаюцца лёгкай атлетыкай-самым папулярным на нашай планеце відам спорту.
Таму трэцці дзень нашай летняй Алімпіяды быў прысвечаны легкай атлетыцы. Маленькія атлеты спаборнічалі ў бегу на кароткую дыстанцыю і доўгую.
Фізічныя і спартыўныя спаборніцтвы павінны рэгулярна праводзіцца ў дзіцячым садзе. Бо спорт - гэта не толькі добрае баўленне часу, але і лепшая загартоўка для маладога арганізма!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.