Вясёлы Снегавік

Дата: 6 января 2022 в 10:51
105 просмотров

Зімовыя канікулы – вяселая пара для дашкалят. Таму, што ў гэтыя цудоўныя дзянькі праводзяцца цікавыя гульні і захапляльныя спартыўныя спаборніцтвы.
Да нас завітаў Снегавік! Адпаведна ён быў вельмі рад шчыраму прывітанню малянят і адразу прапанаваў ім пагуляць у снежкі. Затым, удосталь найграўшыся, снежны сябр загадаў дзецям загадкі пра зімовыя забавы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадалі ўсе загадкі, наперабой выкрыкваючы правільныя адказы. Потым Снегавік прапанаваў ім дружна паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.