12 красавіка - Дзень касманаўтыкі

Дата: 12 апреля 2024 в 14:57, Обновлено 19 апреля 2024 в 15:03
50 просмотров

Дзень касманаўтыкі - важная падзея ў жыцці нашай краіны, і пра гэта павінны ведаць дзеці. Вельмі важна прывіць дзецям пачуццё гонару і павагі да сваёй краіны, яе культуры, усведамленне асабістага дачынення да жыцця Радзімы. Тэма космасу заўсёды цікавая дзецям, таму педагогі ніколі не пакідаюць яе без увагі.
У нашым дзіцячым садзе праходзіць тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі. Выхаванцы на працягу тыдня знаёмяцца з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас, аб планетах Сонечнай сістэмы, аб Сусвеце. Дзеці вучаць вершы і песні аб космасе. У групах аформлены выставы дзіцячых работ, прысвечаныя гэтаму святу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.