Навагодні ранішнік ў старэйшай рознаўзроставай групе

Дата: 24 декабря 2024 в 08:18
30 просмотров

Новы год - гэта радасная казка і для дзяцей і для дарослых. Сапраўднае навагодняе чараўніцтва адбылося ў старэйшай рознаўзроставай групе ДУА "Курыціцкі дзіцячы садок".
Дзеці пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў, гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў. З'яўленне Дзеда Мароза і Снягуркі выклікала вялікую радасць і захапленне ў душы кожнага дзіцяці. А казачныя героі не толькі павесялілі дзяцей, але і бацькоў.
Дзеці і бацькі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і бадзёрага пераднавагодняга настрою.
Свята прайшло ў цёплай казачнай атмасферы. Гледзячы на ​​радасныя твары хлопцаў можна сказаць, што свята атрымалася.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.