Канстытуцыя вачыма дзяцей

Дата: 14 марта 2025 в 12:35
12 просмотров

Пра тое, што 15 сакавіка наша краіна адзначае асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ведаюць выхаванцы ДУА "Курыціцкі дзіцячы садок".

Ва ўстанове да знакавага дня быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. На працягу тэматычнага тыдня дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні, удзельнічалі ў гульні - віктарыне.
У рознаўзроставых групах прайшлі мерапрыемствы, мэтай якіх было фарміраванне ўяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянскіх правах і абавязках. Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы на занятку "Канстытуцыя вачыма дзяцей" у гульнявой форме пазнаёміліся з правамі дзяцей у нашай краіне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.