Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дата: 2 апреля 2025 в 14:52
10 просмотров

Штогод 2 красавіка адзначаецца важнае свята для двух брацкіх народаў - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты дзень сімвалізуе глыбокія гістарычныя, культурныя і эканамічныя сувязі паміж дзвюма краінамі, якія на працягу стагоддзяў развіваліся побач, пераадольваючы цяжкасці і падзяляючы радасці. Свята нагадвае аб адзінстве, узаемадапамозе і агульных каштоўнасцях, якія аб'ядноўваюць беларусаў і расіян.
У ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. З юнымі патрыётамі былі праведзены гутаркі аб сяброўстве паміж народамі Беларусі і Расіі. Педагогі пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення свята, чыталі мастацкія творы расійскіх і беларускіх пісьменнікаў, а таксама рускія і беларускія народныя казкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.