Юныя садоўнікі

Дата: 12 марта в 13:34
4 просмотра

Маленькія ручкі, вялікія адкрыцці!
Сёння нашы юныя садоўнікі з ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" ператварылі падваконнік у сапраўдны агарод.
З такім энтузіязмам яны саджалі лук, часнык і авёс, што здаецца, нават расліны адчулі іх клопат. Цяпер будзем назіраць, як прарастаюць нашы зялёныя сябры, і вучыцца разам з імі. Хто ведае, можа, хутка ў нас будзе свой ураджай для салаты?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.