Першамай!

Дата: 1 мая в 14:02
4 просмотра

1 мая ўся краіна адзначае свята вясны і працы. Гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій: ратавальнікаў, рабочых, вучоных, урачоў, настаўнікаў. Ён увасабляе вясну з яе вечнымі законамі абнаўлення і адраджэння, высокія чалавечыя памкненні да стварэння і згуртаванасці.
Напярэдадні святкавання 1 ТРАЎНЯ з выхаванцамі ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" былі праведзены гутаркі аб гісторыі ўзнікнення Свята вясны і працы. Нашы выхаванцы ведаюць, што Першамай - свята ўсіх тых, хто ўмее добрасумленна працаваць і шанаваць працу іншых.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.