Экскурсія ў бібліятэку

Дата: 2 апреля 2019 в 17:26, Обновлено 3 апреля 2019 в 21:19
325 просмотров

Ужо не ў першы раз нашы дзеці наведваюць ўжо даўно знаёмую і ўпадабаную бібліятэку, і кожная сустрэча з ёй дорыць дзецям незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Вось і сёння мы адправіліся ў госці «да кніжак». У бібліятэцы дзятву радасна сустрэла гаспадыня, бібліятэкар Бондар А.С. Дзеці радасна акунуліся ў чароўны свет кніг. Пакуль Аксана Сцяпанаўна распавядала дзецям пра бібліятэку, аб правілах карыстання бібліятэкай, яны не выпускалі з рук кнігі з яркімі малюнкамі, часопісы пра жывёл, велізарныя энцыклапедыі... Дзеці здзейснілі «падарожжа» і ў дарослае аддзяленне бібліятэкі, дзе ім вельмі спадабалася выстава мініяцюрных кніг. На памяць аб экскурсіі дзеці атрымалі салодкія падарункі! Нам было вельмі цікава, вялікі дзякуй!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.