Дзень касманаўтыкі

Дата: 12 апреля 2019 в 17:41, Обновлено 15 апреля 2019 в 20:51
345 просмотров

12 красавіка – дзень, калі чалавецтва ўступіла ў новую касмічную эру, нагода для гонару за нашу вялікую краіну. Пазнаёміць дзяцей з загадкавым светам зорак і планет, навучыць развіваць уяўленне, выхоўваць пачуццё павагі і гонару да герояў космасу – з гэтай мэтай у нашым дзіцячым садзе з 8 па 12 красавіка прайшоў тэматычны тыдзень «Дзень касманаўтыкі». Выхаванцы атрымалі зарад пазітыўнага настрою і даведаліся шмат новага і цікавага аб космасе.
Космас заўсёды быў цікавы людзям, а колькі таямніц, загадак ён ўтрымлівае для дзяцей! На працягу тыдня праводзілі гутаркі, разглядалі ілюстрацыі, рабілі малюнкі, аплікацыі. А таксама мы гулялі ў вясёлыя гульні, розныя конкурсы, не абышлося і без палёту на Месяц на ракеце! Удзельнічалі ў зборцы касмічных караблёў, адгадвалі іншапланетныя загадкі. Самым цікавым і запамінальным выпрабаваннем аказалася вярнуць планеты - паветраныя шарыкі на свае арбіты. Усё паспелі што задумалі, задаволеныя! Наш тыдзень прайшоў на высокім эмацыйным уздыме!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.