Акцыя"Не пакідайце дзяцей адных!"

Дата: 9 мая 2019 в 20:57
267 просмотров

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі ў перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Мерапрыемства складаецца з 4-х этапаў.
1-й этап: 11-15 мая – прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і, акцыя будзе праводзіцца ў кафэ «Рэлакс», у светлы час сутак, калі бацькі адпачываюць разам з дзецьмі.
2-й этап: 16-24 мая – пройдзе ў УАЗ «Петрыкаўская ЦРБ» з будучымі матулямі, на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах, цэнтрах пазашкольнай адукацыі.
3-й этап: 27-31 мая – пройдзе ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
Заключны 4-й этап адбудзецца 1 чэрвеня - прымеркаваны да Міжнароднаму Дню абароны дзяцей, пройдзе ў парку горада Петрыкаў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.