Экскурсія на зернясклад

Дата: 21 августа 2019 в 13:22, Обновлено 21 августа 2019 в 14:39
326 просмотров

Сёння мы наведалі мясцовы зернясклад. Дапытлівыя дзеці, назіраючы за працай дарослых, задавалі шмат пытанняў. Нашы выхаванцы даведаліся пра тое, як сартуецца і захоўваецца зерне, куды паступае пасля сховішча. Змаглі паназіраць за працай пагрузчыка, патрымаць залацістае цвёрдае збожжа пшаніцы і ячменю. Пабываўшы на зерняскладзе, дзеці зразумелі, колькі патрэбна працы, перш чым хлеб патрапіць да нас на стол. Пасля цікавай і пазнавальнай экскурсіі выхаванцы вярталіся ў дзіцячы сад з масай прыемных уражанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.