Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сайт перапісу насельніцтва пачне працаваць 4 кастрычніка

Дата: 11 сентября 2019 в 15:49
185 просмотров

Сайт перапісу насельніцтва пачне працаваць 4 кастрычніка
Сайт перапісу насельніцтва-2019 www.перепись.бел или www.census.by запрацуе 4 кастрычніка. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны", паведаміла журналістам 22 жніўня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева.
- З яго дапамогай не спяшаючыся, дома за кампутарам вы зможаце запоўніць апытальнік без дапамогі перапісчыка, - адзначыла І.Мядзведзева.
Нагадаем, Белстат прапануе тры спосабы ўдзелу ў перапісу насельніцтва: анлайн, на стацыянарным участку альбо чакаючы прыходу перапісчыка дадому. Па словах І. Мядзведзевай, прома-сайт
www.перепись.бел или www.census.by з інфармацыяй па мінулых перапісах насельніцтва і адлікам часу да наступнай будзе запушчаны 23 жніўня. Для перапісу онлайн яго магчымасці можна выкарыстоўваць пачынаючы з 4 кастрычніка.
Прыняць удзел у Інтэрнэт-перапісу можна з 4 па 18 кастрычніка. З 19 па 20 кастрычніка Белстат удакладніць адрасы, па якіх яшчэ не перапісаліся, а з 21 па 30 кастрычніка да працы пачнуць перапісчыкі. Яны наведаюць толькі тых, хто не перапісаўся праз Інтэрнэт або на стацыянарным участку. Дарэчы, яны будуць адкрыты па 30 кастрычніка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.