Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Самае пяшчотнае свята!

Дата: 12 октября 2019 в 10:15, Обновлено 13 октября 2019 в 11:28
238 просмотров

Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.
11 кастрычніка ў дзіцячым садзе прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, якое мы прысвяцілі самым добрым, самым чулым, самым далікатным, клапатлівым,  і, вядома ж, самым прыгожым, нашым мамам. Свята сабрала дзетак і матуль ў святочна ўпрыгожаным зале. Дзеці парадавалі матуль танцамі, песнямі, вершамі і конкурсамі. Кожнае дзіця выказала ў сваім віншаванні ўсю сваю любоў да сваёй мамачкі.
     Было вельмі прыемна бачыць добрыя і далікатныя ўсмешкі матуль, шчаслівыя вочы іх дзяцей! Мы ўдзячныя ўсім матулям і бабулям, якія прыйшлі на наша свята, за удзел у ім, за жаданне пабыць побач з дзецьмі. 
      У канцы праграмы дзеткі парадавалі мам падарункамі, зробленымі сваімі рукамі!

    
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.