Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучыце дзіця правілам бяспечных паводзін на кожны дзень

Дата: 10 марта 2020 в 17:07, Обновлено 13 марта 2020 в 17:18
208 просмотров

«Эксперыменты» з запалкамі і запальнічкамі з'яўляюцца адной з самых распаўсюджаных прычын гібелі і траўматызму дзяцей. Бацькі не задумваюцца, але як толькі дзіця становіцца больш самастойным, узрастае і колькасць патэнцыйна небяспечных месцаў для яго. Звыклыя заняткі надакучаюць дзецям і вельмі часта ладзяцца небяспечныя гульні з агнём і не толькі. Яны не шукаюць небяспекі, а проста гуляюць, і галоўнай задачай бацькоў з'яўляецца не дапусціць небяспечных гульняў, якія могуць паўплываць на жыццё і здароўе дзяцей!

      Каб забяспечыць ім бяспеку, прыбярыце далей прадметы, якія могуць быць небяспечныя, у тым ліку запалкі, запальніцы,  шпількі і манеты. Раскажыце пра тое, наколькі можа быць небяспечны агонь, і перасцяражыце яго ад падпалу рэчываў, якія могуць хутка загарэцца, - сухой травы, саломы, паперы. Надайце ўвагу тлумачэнню небяспекі эксперыментаў з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі: раскажыце дзецям аб тым, што нельга правяраць наяўнасць бензіну ў каністры з дапамогай запалак і ладзіць «цыркавыя шоў», падпальваючы аэразолі і спрэі. Навучыце сваіх дзяцей навыкам правільных паводзін у выпадку ўзнікнення пажару.
     Знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць з дзіцем тэлефоны экстраных службаў, раскажыце яму аб правілах паводзін у выпадку выяўлення паху дыму ці пажару. Растлумачце яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу. Ні ў якім выпадку нельга хавацца.
     
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.