Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прагулка па весцы

Дата: 16 июня 2020 в 12:52, Обновлено 18 июня 2020 в 13:09
155 просмотров

Знаходжанне выхаванцаў на свежым паветры мае вялікае значэнне для фізічнага развіцця дашкольніка. Прагулка з'яўляецца першым і найбольш даступным сродкам загартоўвання дзіцячага арганізма. Яна спрыяе павышэнню яго трываласці і ўстойлівасці да неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя, асабліва да прастудных захворванняў.

На прагулцы дзеці гуляюць, шмат рухаюцца. Рух ўзмацняе абмен рэчываў, кровазварот, газаабмен, паляпшае апетыт. Дзеці вучацца пераадольваць розныя перашкоды, становяцца больш рухомымі, спрытнымі, смелымі, цягавітымі. У іх выпрацоўваюцца рухальныя ўменні і навыкі, умацоўваецца мышачная сістэма, павышаецца жыццёвы тонус.

Прагулка спрыяе разумоваму развіццю, таму што дзеці атрымліваюць шмат новых уражанняў і ведаў аб навакольным свеце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.