Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў міні - музей "Спадчына"

Дата: 18 ноября 2020 в 13:15, Обновлено 19 ноября 2020 в 09:25
106 просмотров

У нашай установе дашкольнай адукацыі ўжо некалькі гадоў працуе міні- музей "Спадчына".
Галоўная экспазіцыя музея — “Сялянская хата”. Тут шмат нагляднага і практычнага матэрыялу: прадметы побыту, посуд, мэбля. Экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўляе вырабы з дрэва, саломкі, гліны, жалеза, тканіны, якія характэрызуюць жыццё і быт нашых продкаў. Разам з бацькамі набыты вырабы беларускіх умельцаў: вышытыя гладдзю і крыжыкам ручнікі, абрусы, сурвэткі, даматканыя дываны і палавікі.
Дзякуючы работы міні-музея ў выхаванцаў фарміруюцца элементарныя ўяўленні пра гістарычнае мінулае Беларусі. Старэйшыя дашкольнікі знаёмяцца з гісторыяй узнікнення тканіны, прадметаў мэблі і беларускай нацыянальнай цацкай, з ткацтвам і вышыўкай. Дзякуючы музейным заняткам, пашыраем веды аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння. Малодшыя дашкольнікі знаёмяцца з некаторымі прадметамі побыту, разглядаюць лялькі з розных матэрыялаў, гуляюць з імі.
Матэрыял сістэматызуецца і дапаўняецца. Усё гэта аб’ядноўвае дзяцей і бацькоў, стварае ўмовы для творчых зносін, супрацоўніцтва і развіцця, садзейнічае фарміраванню цікавасці да нацыянальнай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.