Чытанне беларускай народнай казкі "Коцік, пеўнік і лісіца"

Дата: 18 февраля 2021 в 13:40, Обновлено 18 февраля 2021 в 13:46
165 просмотров

Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своеасаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.
Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.
Сёння нашы дзеткі слухалі казку і самі былі артыстамі. Сваёй выдатнай гульнёй яны паказалі хараство тэатральнага мастацтва, стварылі асаблівую атмасферу тэатра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.