Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ранішнікі да 8 сакавіка ў дзіцячым садзе

Дата: 4 марта 2021 в 13:20, Обновлено 4 марта 2021 в 14:23
83 просмотра

З 4 па 5 сакавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзяцца ранішнікі прасвечаныя Міжнароднаму дню жанчын.
Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".
(Леанід Пранчак)

Гэтыя словы пра маці гучаць у душы кожнага чалавека: і дзіцяці, і дарослага. Таму напярэдадні свята ўсім людзям хочацца зрабіць нешта асаблівае, добрае, прыемнае для сваіх самых дарагіх людзей. У гэтае свята, у Міжнародны жаночы дзень кожны чалавек павінен павіншаваць сваіх самых блізкіх жанчын - маму і бабулю, бо яны ўсё жыццё аддаюць нам свае цяпло, любоў і клопат. 4-5 сакавіка ў нашым дзіцячым садку праводзяцца ранішнікі, прысвечаныя Дню 8 сакавіка. Свята 8 сакавіка ў дзіцячым садзе - гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты і парадаваць родных. Дзеці спяваюць песні, чытаюць вершы пра маму, танцуюць, гуляюць ў розныя гульні. Святы, несумненна, прыўнеслі ў жыццё дзіцячага саду атмасферу вясновай радасці і шчасця.
Фотасправаздача:
старэйшая рознаўзроставая група https://sad-kuritichi.schools.by/photoalbum/759578
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.