Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Увага! Сухая расліннасць!

Дата: 2 апреля 2021 в 20:29
73 просмотра

Выпальваць сухую расліннасць катэгарычна забаронена. Парушальнікам пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Старое лісце, сухую траву і іншае смецце можна згрэбці ў кучы і спаліць. Рабіць гэта варта ў зацішнае надвор'е, месца дзе будзеце разводзіць вогнішча - абкапаў. Пастаянна сочыце за агнём, трымайце пад рукой рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой. Не забывайце пра бяспечныя адлегласці - не менш за 10 м ад будынкаў і 20 м ад лесу. Пасля заканчэння спальвання смецця, падпаленыя матэрыялы варта патушыць да поўнага спынення тлення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.