Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запалкі - дзецям не цацка!

Дата: 27 октября 2021 в 21:45
52 просмотра

Дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковым кантролем за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў і няўменнем бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць са скрыначкай запалак або запальнічкай, не захоча падпаліць паперу, не задаволіць вогнішча, якое ён бачыў у лесе.

У цяперашні час праблема дзіцячага свавольства з агнём стаіць вельмі востра. І вельмі важна памятаць, што галоўная задача - папярэдзіць магчымую трагедыю, быць побач і нават на крок наперадзе. Бо найперш дарослыя ў адказе за дзеянні і ўчынкі дзяцей. Не паказвайце дзецям благі прыклад.

Захоўвайце запалкі ў месцах, недаступных для дзяцей. Ні ў якім разе нельга трымаць у хаце няспраўныя ці самаробныя электрычныя прыборы. Карыстацца можна толькі спраўнымі прыборамі, якія адказваюць усім патрабаванням бяспекі. Памятайце, маленькая неасцярожнасць можа прывесці да вялікай бяды.

Трагічныя выпадкі наглядна паказваюць - галоўная прычына гібелі дзяцей на пажары - у іх няўменні дзейнічаць у небяспечнай сітуацыі. Падчас пажару ў дзяцей спрацоўвае падсвядомы інстынкт: дзіця імкнецца схавацца, шукае ўяўнае сховішча - пад ложкам, пад сталом. Там і наганяе яго бяда.

Таму абавязкова навучыце дзіця дзеянням пры пажары. Калі праходзячы па вуліцы вы ўбачылі, што нечыя дзеці самастойна разводзяць вогнішча, гуляюць з запалкамі і запальнічкамі, гаручымі вадкасцямі, не праходзьце міма, не заставайцеся абыякавымі, спыніце іх!

Жыццё паказала, што там, дзе сярод дзяцей праводзіцца тлумачальная праца, накіраваная на папярэджанне пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём, небяспека ўзнікнення пажараў па гэтай прычыне зводзіцца да мінімуму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.