Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да пабачэння дзіцячы сад!

Дата: 25 мая 2022 в 12:09, Обновлено 26 мая 2022 в 13:06
62 просмотра

Сення нашы дзеці развітваліся з дзіцячым садам. Выпускны баль у дзіцячым садку - гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў, гэта першая прыступка ў дарослае жыццё. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога - крыху сумная падзея. Радасна педагогам ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна - што даводзіцца раставацца з такімі дарослымі, якія ўжо сталі роднымі дзецьмі. Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы садок, але ўжо хутка - будучыя першакласнікі.
Свята прайшло вельмі цудоўна! Будучыя першакласнікі танчылі свой першы вальс, развітваліся з дзіцячым садам у вершаванай форме і пелі свае прыгожыя песні. Выхавацелі таксама не засталіся у старонцы, разам з децьмі яны спелі развітальную песню. А як жа прыемна было слухаць будучую першакласніцу Картыннік Кацярыну з яе матуляй Картыннік Наталляй Аляксандраўнай, якія выканалі дуэтам песню "Ты мая". Хтось і слязу са шчакі выціраў.
Вельмі жадаем, каб нашы дзеці сталі самымі-самымі: і выдатнікамі, і памагатымі, і даследнікамі, і тварцамі. Няхай узнагародай за нялёгкую працу ўсіх работнікаў установы дашкольнай адукацыі стануць дастойныя, разумныя, духоўна багатыя і душэўна шчодрыя грамадзяне нашай Радзімы, якія атрымалі свае першыя жыццёвыя ўрокі ў дзіцячым садку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.