Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень маці

Дата: 14 октября 2022 в 17:50, Обновлено 17 октября 2022 в 17:52
45 просмотров

Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
Мэта свята - падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, замацаваць сямейныя ўстоі, асабліва адзначыць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - Маці.
Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах любові, дабра і справядлівасці.
Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў дзіцячым садзе. Выхаванцы вельмі старанна рыхтаваліся да свята, дарослыя таксама пастараліся і былі актыўнымі, гулялі з дзецьмі ў цікавыя гульні. Дзеці для мам праспявалі песні, прачыталі вершы, выканалі некалькі танцаў.
Усіх дарагіх і любімых мам нашых выхаванцаў і паважаных калег віншуем з гэтым цудоўным святам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.