Музычная забаўка"Купальскія вяночкі"

Дата: 7 июля 2023 в 12:19
45 просмотров

7 ліпеня прайшла музычная забаўка"Купальскія вяночкі". Мэтай правядзення было азнаямленне выхаванцаў з беларускімі традыцыямі і звычаямі. Разам з Купалінкай і Кікіморай, якая хацела сапсаваць свята, выхаванцы з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў купальскія гульні, адгадвалі загадкі, спаборнічалі і скакалі праз вогнішча.
Але галоўным цудам гэтага свята стала папараць-кветка. Паводле легенды, яна квітнее ўсяго адну ноч у годзе-у ноч на Івана Купала.Каму пашчасціць знайсці папараць-кветку, таго чакае шчасце і багацце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.