Фальклорнае свята "Калядкі"

Дата: 12 января 2024 в 13:10, Обновлено 14 января 2024 в 18:27
54 просмотра

Напярэдадні калядак педагогі арганізавалі і правялі з выхаванцамі мерапрыемства"Калядкі". Прычым, выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі.
Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі ўслаўляючы Каляду. Свята зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Ён атрымаўся вясёлым, шумным і відовішчным.
У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклічками, з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя, частавалі гасцей прысмакамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.