Дзень здароўя

Дата: 26 августа 2024 в 22:21
41 просмотр

Пад дэвізам "Дружна, смела, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця" ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшоў дзень здароўя.
У падарожжа ў краіну спорту і здароўя адправіліся выхаванцы рознаўзроставай групы.Рабяты спаборнічалі ў розных эстафетах, адгадвалі загадкі, хадзілі па сцежцы здароўя, практыкаваліся ў дыхальнай гімнастыцы.
У госці да выхаванцаў зазірнуў клоун Хахатун з доктарам Пілюлькіным, яны прадэманстравалі дзецям свае веды аб здаровым ладзе жыцця. Свята атрымалася дынамічным, яркім і радасным, узняло настрой дзецям!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.