Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны Дзень пажылых людзей

Дата: 1 октября в 23:39
12 просмотров

1 кастрычніка - Міжнародны Дзень пажылых людзей. Гэтае свята дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім пажылым людзям за іх добрасумленную працу, за іх вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню, мудрасць.
У ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшлі тэматычныя заняткі: "Сувязь пакаленняў", "Добра нам побач разам з бабуляй і дзядулем", накіраваныя на выхаванне паважлівага стаўлення да людзей пажылога ўзросту, да іх багатага жыццёвага вопыту. Педагогі размаўлялі з выхаванцамі на такія тэмы як: "Паважай старасць", "Дабрыня і міласэрнасць".

Дзеці зрабілі з любоўю віншавальныя паштоўкі для сваіх бабуль і дзядуляў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.