Дыдактычныя гульні па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў

Дата: 18 марта 2025 в 14:50, Обновлено 19 марта 2025 в 14:53
6 просмотров

Чаму ў дашкольнікаў трэба развіваць матэматычныя ўяўленні?
Таму што адной з найбольш важных і актуальных задач падрыхтоўкі дзяцей да школы з'яўляецца развіццё лагічнага мыслення і пазнавальных здольнасцей дашкольнікаў, фарміраванне ў іх элементарных матэматычных уяўленняў, уменняў і навыкаў.
Найбольш шырока ў сваёй рабоце з выхаванцамі педагогі ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні. Дзякуючы навучальнай задачы, гульнявым дзеянням і правілам дзіця ненаўмысна засвойвае пэўны пазнавальны змест. Усе віды дыдактычных гульняў (прадметныя, настольна-друкаваныя, слоўныя) з'яўляюцца эфектыўным сродкам і метадам фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.