Дзень памяці Хатынскай трагедыі

Дата: 21 марта 2025 в 14:47
9 просмотров

22 сакавіка - трагічная і журботная дата. У гэты дзень, 22 сакавіка 1943 года, фашысты спалілі да тла, літаральна сцерлі з зямлі вёску Хатынь і 149 яе жыхароў, сярод якіх было 75 дзяцей. Літаральна ў адно імгненне ў агні зніклі 29 жылых дамоў разам з іх насельнікамі.
Страшная трагедыя... Але мы, нашчадкі тых, хто загінуў там, памятаем і шануем сваіх продкаў, якія, на жаль, не дажылі да нашых дзён.
З мэтай выхавання павагі да загінуўшых, выхавання патрыятызму ў дзецях, пачуцця гонару за тых, хто абараніў нашу краіну ў рознаўзроставай старэйшай групе, прайшоў занятак на тэму «Дзень памяці Хатынскай трагедыі». На ім педагогі, пры выкарыстанні ілюстрацыйнага нагляднага матэрыялу, падрабязна расказала выхаванцам пра тую страшную трагедыю, якая назаўсёды застанецца ў памяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.