Дзень яднання Беларусі і Расіі

Дата: 2 апреля в 12:53
7 просмотров

У рамках святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшла пазнавальная гутарка "Дружба без межаў".
Выхаванцы з задавальненнем слухалі апавяданні аб цесных сувязях паміж нашымі краінамі, разглядалі ілюстрацыі, народныя цацкі і адказвалі на пытанні. Мы імкнемся з ранніх гадоў выхоўваць у дзецях павагу да іншых народаў, разуменне каштоўнасці сяброўства і адзінства. Няхай гэтая гутарка стане першым крокам да моцнага сяброўства паміж будучымі пакаленнямі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.