Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зварот удзельнікаў форуму "Дзяцінства без гвалту" да жыхароў Гомельскай вобласці

Дата: 5 июня 2017 в 08:35, Обновлено 5 июня 2017 в 08:41
334 просмотра

Паважаныя дарослыя!

Нашы думкі і перакананні ў спалучэнні з звыклымі дзеяннямі мы штодня перадаем маладому пакаленню. Дарослыя ў сілах зрабіць так, каб дзеці не плакалі ад болю і крыўды, а ўсміхаліся ад шчасця і радасці!

Дарагія бацькі,настаўнікі і ўсе дарослыя людзі! Памятайце, што для кожнага дзіцяці любое наша слова, падмацаванае добрым учынкам, становіцца той пуцяводнай ніткай, якая павядзе іх праз ўсё жыццё. Толькі сваім прыкладам і учынкамі можна вырасціць і выхаваць шчаслівых, мэтанакіраваных, талерантных, адказных, неабыякавых грамадзян сваёй краіны!

Давайце падаваць толькі добры прыклад! Дзіця бярэ за ўзор нашы паводзіны і будзе вучыцца ў нас, дарослых, як спраўляцца з гневам без прымянення сілы. Нельга недаацэньваць важнасць слоў "Я цябе люблю". Дзеці любога ўзросту маюць патрэбу ў адабрэнні, падтрымцы, размове "па душах". Яны хочуць чуць "Я ганаруся табой!"

Нашы дзеці! Яны глядзяць на нас і спадзяюцца, што у нашых душах ёсць месца для іх, для іх пачуццяў і перажыванняў, для іх любві іх веры!!!

Задумайцеся! Ці адпавядаем мы іх надзеям?!



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.