Акцыя "Дзень бяспекі. Увага усім!"

Дата: 1 марта 2018 в 10:54, Обновлено 1 марта 2018 в 10:56
276 просмотров

З 1 па 30 сакавіка ў Петрыкаўскім раёне будзе праходзіць акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Акцыя складаецца з трох этапаў. На першым этапе з 1 па 6 сакавіка ратавальнікі правядуць адзіны дзень грамадзянскай абароны ва ўстановах адукацыі раёна з адпрацоўкай плана эвакуацыі. У рамках другога этапу з 12 па 23 сакавіка працаўнікі МНС выступяць на бацькоўскіх сходах у школах, дзе абмяркуюць пытанні бяспекі дзяцей, а таксама адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць бацькоў. На заключным этапе з 26 па 30 сакавіка ратавальнікі правядуць прафілактычную працу па навучанні персаналу гасцініц горада Петрыкаў і а.г. Ляскавічы, дзе раскажуць аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, правілах выкліку службы выратавання і дзеянні па сігнале «Увага Ўсім».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.