Раённы суботнік

Дата: 17 ноября 2018 в 21:22
302 просмотра

17 лістапада ў нашым дзіцячым садзе адбыўся раённы суботнік.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, калектыў нашага дзіцячага сада прыняў актыўны ўдзел у паляпшэнні стану тэрыторыі ўстановы. Працавалі ўсе дружна і з задавальненнем!
Прыемна бачыць вынік сваёй працы, кожны ўнёс у гэтую справу часцінку свайго цяпла, а чыстая, дагледжаная тэрыторыя дзіцячага садка радуе вока ўсіх навакольных. Дзякуй за дапамогу ўсім прысутным!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.