Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Бяспечны Новы год"

Дата: 4 декабря 2018 в 20:52, Обновлено 10 декабря 2018 в 21:02
253 просмотра

Новы год - самае любімае свята. Яго чакаюць з нецярпеннем не толькі дзеці, але і дарослыя. Ёлка, святочны стол, падарункі, феерверкі, свечкі, Дзед Мароз і Снягурка... Сапраўднае чараўніцтва! Але нават у такія казачныя дні нельга забываць аб бяспецы.
Таму работнікі МНС разам са сваімі юнымі памочнікамі з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правядуць акцыю «Бяспечны Новы год!» і яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі: як правільна карыстацца свечкамі, феерверкамі і петардамі, як паставіць бяспечную навагоднюю елку, чаму нельга выходзіць на лёд і многае іншае.

     Яркая і маляўнічая акцыя з вялікай колькасцю цікавых конкурсаў, навучальных і забаўляльных мерапрыемстваў, стартуе 3 снежня. Пройдзе яна ў чатыры этапы.
     Першы этап будзе доўжыцца па 7 снежня. Выратавальнікі наведаюць санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, дамы ветэранаў і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ва ўстановах будзе праводзіцца забаўляльна-інфармацыйная праграма «Бяспечны Новы год» з інтэрактыўнай гутаркай па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычнымі конкурсамі і віктарынамі, дэманстрацыяй фільмаў і ролікаў па тэматыцы АБЖ.
     На другім этапе – з 10 па 19 снежня – навучаць будуць у бяспекі агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай працы, дамах сямейнага тыпу і сем'ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Работнікі МНС і юныя ратавальнікі раскажуць аб правілах выкарыстання піратэхнікі, паводзінах на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення, а таксама аб бяспецы дзяцей у перыяд зімовых канікул.
     Трэці этап пройдзе з 20 па 25 снежня. У месцах продажу піратэхнічных вырабаў, дзіцячых установах аховы здароўя ратавальнікі з дапамогай наглядна-выяўленчай прадукцыі, роставых лялек, гучнагаварыцеляў нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў. А дапамагаць ім у гэтым будуць казачныя персанажы: пажарны Дзед Мароз і Снягурка.
     Самы яркі, завяршальны этап акцыі пройдзе з 26 па 28 снежня. У месцах масавага знаходжання людзей – гандлёвы цэнтр «Еўраопт» ратавальнікі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы, латарэі і многае-многае іншае.
     Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.