Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МНС папярэджвае!

Дата: 20 марта 2019 в 17:53
276 просмотров

Небяспечна! вясновыя палы!
З надыходам вясны штогод пачынаюцца праблемы з выпальваннем сухой травы, што часцяком прыводзіць да пажараў. Людзі пачынаюць наводзіць парадак на прысядзібнай тэрыторыі, часцяком паляць смецце, сухую траву і старое лісце, нярэдка, не задумваючыся аб наступствах, грамадзяне кідаюць непатушаныя запалкі і недакуркі ў сухую траву.
На жаль, не ўсе задумваюцца аб наступствах і недаацэньваюць ступень небяспекі выпальванняў сухой расліннасці, бо рызыкуе не толькі сваёй маёмасцю і жыццём, але і стварае рэальную пагрозу маёмасці іншых грамадзян, лясных масіваў.
За забеспячэнне пажарнай бяспекі на даручаных тэрыторыях (лясах, палях) адказнасць нясе ўласнік або карыстальнік, ён жа абавязаны кампенсаваць затраты на тушэнне службе 101. За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані вінаватая асоба будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, што пацягнула іх пашкоджанне, караецца штрафам да 50 базавых велічынь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.