Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цюбінгі!!!

Дата: 23 января 2019 в 21:45, Обновлено 28 января 2019 в 21:56
271 просмотр

Памятка па забеспячэнні бяспекі пры катанні з горак

     Паважаныя бацькі! Памятайце, што горкі, схілы для катання – гэта месца павышанай небяспекі, а не проста чарговая забаўка на зімовай прагулцы разам з лепкай снегавікоў і кармленнем птушак! З маленькімі дзецьмі не варта хадзіць на перапоўненую людзьмі горку з стромкімі схіламі і трамплінамі. Калі горка выклікае ў вас апасенне, спачатку пракаціцеся з яе самі, без дзяцей — паспрабуйце спуск.
     Калі дзіця ўжо катаецца на рознаўзроставай «ажыўленай» горцы, абавязкова сачыце за ім. Лепш за ўсё, калі хто-небудзь з дарослых сочыць за спускам зверху, а другі знізу дапамагае дзецям хутка вызваляць шлях. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ў якасці горак чыгуначныя насыпы і горкі паблізу праезнай часткі дарог.
      Бацькі! Навучыце дзяцей некалькім важным правілам паводзін на горцы і самі строга выконвайце патрабаванні бяспекі:
1. Не з'язджаць з горкі, пакуль не адышоў у бок папярэдні спускаючыся.
2. Не затрымлівацца унізе, калі з'ехаў, а хутчэй адпаўзаць ці адкочвацца ў бок.
3. Не перабягаць ледзяную дарожку. Растлумачце дзіцяці, што пераходзіць горку папярок нельга, нават калі яму здаецца, што ён паспее перабегчы да таго, як нехта з'едзе. На лёдзе лёгка паслізнуцца. 
4. Падымацца на снежную або ледзяную горку варта толькі ў месцы ўздыму, абсталяваным прыступкамі, забараняецца падымацца на горку там, дзе насустрач скочваюцца іншыя.
5. Каб пазбегнуць траўматызму нельга катацца, стоячы на нагах і на кукішках.
6. Старацца не з'язджаць спіной або галавой наперад (на жываце), а заўсёды глядзець наперад, як пры спуску, так і пры ўздыме.
7. Калі сысці ад сутыкнення (на шляху дрэва, чалавек і г. д.) нельга, то трэба пастарацца заваліцца на бок або адкаціцца ў бок ад ледзяной паверхні.
8. Калі міма горкі ідзе мінак, пачакаць, пакуль ён пройдзе, і толькі тады здзяйсняць спуск.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.