Дзень касманаўтыкі

Дата: 10 апреля 2020 в 13:46
239 просмотров

У дзіцячым садзе адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню касманаўтыкі «Даследчыкі космасу». Шмат слоў было сказана аб космасе, пра касманаўтаў, аб зорках і планетах. Пра Гагарына і аб яго подзвігу, аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб быць касманаўтам.
Усе выхаванцы прымалі актыўны ўдзел: адгадвалі касмічныя загадкі, спаборнічалі ў конкурсах і эстафетах. Увогуле, праходзілі сапраўдныя касмічныя выпрабаванні. Асабліва дзецям спадабалася будаваць ракету і гуляць у касманаўтаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.