Акцыя "Мы разам"

Дата: 17 августа 2020 в 12:46, Обновлено 28 августа 2020 в 13:20
134 просмотра

Сёння мы наведалі мясцовы зернясклад. Дапытлівыя дзеці, назіраючы за працай дарослых, задавалі шмат пытанняў. Нашы выхаванцы даведаліся пра тое, як сартуецца і захоўваецца зерне, куды паступае пасля сховішча. Змаглі паназіраць за працай пагрузчыка, патрымаць залацістае цвёрдае збожжа пшаніцы і ячменю. Пабываўшы на зерняскладзе, дзеці зразумелі, колькі патрэбна працы, перш чым хлеб патрапіць да нас на стол. Пасля цікавай і пазнавальнай экскурсіі, выхаванцы падзякавалі працаўнікоў за іх сумленную працу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.