Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паважаныя жанчыны! Дарагія матулі!

Дата: 14 октября 2020 в 11:01
91 просмотр

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды самага светлага свята – Дня маці!
Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта маці больш, чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае, калі здараецца няўдача, перажывае глыбока і шчыра за кожны наш крок на жыццёвым шляху.
Нізкі паклон усім матулям за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а вашы дзеці радуюць сваімі поспехамі, шчодра дораць вам сваю пяшчоту!
Ад усёй душы жадаем усім мамам– зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, – моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.