Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Спартыўнае свята «Дзень здароўя»

Дата: 22 января 2021 в 09:17, Обновлено 24 января 2021 в 09:36
115 просмотров

Спартыўнае свята «Дзень здароўя» любяць і дарослыя і дзеці. Як добра ўволю пабегаць, паскакаць і павесяліцца.
22 студзеня ў нашым дзіцячым садзе быў арганізаваны Дзень здароўя, пад дэвізам «Быць здаровымі хочам!». Цікава, дынамічна мы правялі гэты час. Нашы спаборніцтвы былі прыдуманыя такім чынам, каб кожны ўдзельнік змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць, трапнасць і кемлівасць. Па выніках спаборніцтваў перамагла дружба. Бо дзіцячы сад - гэта адна вялікая, дружная сям'я, а ў сям'і не бывае, хто прайграў. Ды і галоўнае не перамога, а ўдзел. Гэта так выдатна: свежы вецер у твар, камандны дух, пачуццё ўсеагульнай згуртаванасці і прыемная стомленасць ў канцы прабежкі!
Вось такім трохі шумным, вельмі вясёлым і вельмі актыўным атрымаўся наш Дзень здароўя. Хочацца верыць, што нашы дзеці захаваюць моцнае здароўе на доўгія гады жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.