Збіраем насенне разам з кветніка

Дата: 10 октября 2024 в 21:52
42 просмотра

У дзіцячым садзе кветнік проста неабходзен. Праз кветнік мы знаёмім выхаванцаў з сезоннымі зменамі ў прыродзе. Усё лета мы з дзецьмі назіралі і даглядалі нашы кветкі: палівалі, вырывалі пустазеллі, рыхлілі зямлю. А ў падзяку - кветкі нас цешылі сваёй прыгажосцю.
Але вось надышла восень, прыйшла пара збіраць насенне на наступны год. Выхаванцы ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" зрывалі толькі сталыя суквецці аксамітаў.
Збор насення ў прыродзе дапамагае прывіваць працоўныя навыкі, стварае радасны настрой ад выкананай працы, выхоўвае экалагічную культуру, вучыць беражліва ставіцца да прыроды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.