Дзіцячае эксперыментаванне!

Дата: 20 марта 2025 в 14:43
11 просмотров

Дзіцячае эксперыментаванне - гэта адзін з вядучых відаў дзейнасці дашкольніка. Відавочна, што няма больш дапытлівага даследчыка, чым дзіця. Маленькі чалавек ахоплены прагай пазнання і асваення вялізнага новага свету. Даследчая дзейнасць дзяцей можа стаць аднымі з умоў развіцця дзіцячай дапытлівасці, а ў канчатковым выніку пазнавальных інтарэсаў дзіцяці. У ДУА "Курыціцкі дзіцячы садок" надаецца шмат увагі дзіцячаму эксперыментаванню. Педагогі арганізоўваюць нескладаныя доследы і эксперыменты з выхаванцамі.
Для гэтага ім не патрабуецца вялікіх намаганняў, толькі жаданне, крыху фантазіі і вядома, некаторыя навуковыя веды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.