Дзень турызму

Дата: 2 августа 2025 в 13:30
23 просмотра

1 жніўня ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшоў дзень турызму. Падчас мерапрыемства нашы выхаванцы праявілі ўсе якасці сапраўдных турыстаў. Нашы маленькія турысты, разам з педагогамі, адправіліся ў захапляльнае падарожжа па тэрыторыі дзіцячага сада.
Мэта мерапрыемства - пазнаёміць дзяцей са светам турызму, прывіць ім любоў да актыўнага адпачынку і спорту, а таксама навучыць клапаціцца аб прыродзе.
Дзіцячы турызм - гэта лепшы спосаб прывіць дзіцяці самастойнасць, прызвычаіць да актыўнасці, дазваляе лёгка вырашаць задачы сацыялізацыі асобы дзіцяці, ажыццяўляць маральна-экалагічнае выхаванне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.