Агульны бацькоўскі сход

Дата: 17 мая 2018 в 16:16
346 просмотров

Сення у мызычнай зале, пасля адкрытага мерапрыемства для бацькоў "Які цудоўны гэты свет", адбыўся агульны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі бацькі выхаванцаў, працаўнікі дзіцячага сада, прадстаўнікі структур МНС і АУАП Курыцічы.
Урач Пятрэнка Юлія Міхайлаўна паказала і расказала як патрэбна правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу пры незвычайных здарэннях з дзецьмі.
Інспектар МНС Міцура Васіль Мікалаевіч гутарыў пра бяспеку дзяцей дома, пры гульні ў двары, закрануў пытанне пажарнай бяспекі ў побыце. Дарослай аўдыторыі нагадаў меры належнага абыходжання з газавымі ўстаноўкамі, электрапрыборамі, печамі. Не абмінулі правілы паводзін пры пажары. Быў абмаляваны алгарытм дзеянняў пры НС, правілы выкліку выратавальнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.