Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа у краіну здароўя

Дата: 1 ноября 2018 в 14:15, Обновлено 1 ноября 2018 в 14:27
262 просмотра

Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека – здароўе. Вырасціць дзіця моцным, дужым, здаровым – гэта жаданне бацькоў і адна з вядучых задач, якія стаяць перад нашай установай дашкольнай адукацыі. Лепшая прапаганда здаровага ладу жыцця – гэта заняткі фізкультурай і спортам. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай – удвая.
Сёння ў дзіцячым садзе прайшла спартыўная забаўка «Падарожжа ў краіну Здароўя». Выхаванцы пераадольвалі розныя перашкоды. Гульнявыя практыкаванні былі добра знаёмыя дзецям, простыя па змесце, з невялікай колькасцю правілаў. Фізкультурная забаўка была пабудавана з знаёмых для выхаванцаў гульняў і гульнявых практыкаванняў. Маленькія спартсмены праявілі спрыт, сілу, хуткасць, уменне дзейнічаць разам. У выніку атрымалася яркае, пазнавальнае, спартыўнае свята!
Мы заклікаем усіх да здаровага ладу жыцця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.